Вітанне ад кіраўніцы школы

Любоў Крылова, заснавальніца і кіраўніца школы

Дарагія вучні і бацькі,
Сардэчна запрашаем у STEMLAB School!

Калі мы стваралі STEMLAB, мы хацелі пабудаваць школу, дзе вучні не проста завучваюць факты і рыхтуюцца да тэстаў ды экзаменаў, а вучацца разумець, як уладкаваны свет вакол, задаваць пытанні, даследаваць новае і вучыцца з задавальненнем.

Мы верым, што адукацыя павінна даваць моцныя акадэмічныя веды і адначасова натхняць вучняў. Наша мэта — дапамагчы кожнаму вучню закласці трывалы акадэмічны падмурак, навучыцца думаць самастойна, вырашаць задачы, выказваць свае ідэі і паступова браць адказнасць за ўласнае навучанне.

STEM-адукацыя займае асаблівае месца ў нашай школе. Як фізік і педагог, я веру, што навука і матэматыка вучаць значна большаму, чым формулы і вылічэнні. Яны вучаць вучняў назіраць, задаваць пытанні, эксперыментаваць, аналізаваць і шукаць рашэнні. Аднак добрая адукацыя не абмяжоўваецца толькі прадметамі STEM. Мовы, літаратура, грамадазнаўства, творчасць і камунікатыўныя навыкі аднолькава важныя — яны дапамагаюць вучням лепш зразумець свет і знайсці ў ім сваё месца.

Далучайцеся да STEMLAB School! Будзем вучыцца, даследаваць і рабіць адкрыцці разам!

Любоў Крылова, PhD
Заснавальніца & кіраўніца школы
STEMLAB SCHOOL, INC.

Пра нас

Stemlab School, Inc. — гэта прыватная міжнародная анлайн-школа, якая прапануе навучанне для 1–12 класаў, уключаючы праграму атрымання амерыканскага школьнага дыплома для 9–12 класаў. Школа працуе паводле акадэмічных стандартаў ЗША і выкарыстоўвае крэдытную сістэму Carnegie Unit у 9–12 класах. Пасля паспяховага выканання выпускных патрабаванняў Stemlab School выдае амерыканскі школьны дыплом (U.S. high school diploma).

Stemlab School прапануе дзве мадэлі навучання:

1

Праграма жывога анлайн-навучання (Live Online Learning Program) — школьны фармат навучання, які праходзіць у выглядзе сінхронных анлайн-ўрокаў па раскладзе пад кіраўніцтвам настаўнікаў Stemlab School. Вучні наведваюць жывыя ўрокі па фіксаваным раскладзе з абавязковым выкарыстаннем дзвюх актыўных камер (твар і працоўнае месца), выконваюць заданні і праходзяць ацэньванне ў школе.

2

Праграма хатняга навучання пад кіраўніцтвам школы (School-Directed Home-Based Learning Program) — гнуткі фармат навучання, пры якім вучні асвойваюць праграму Stemlab School дома пры падтрымцы анлайн-кансультацый па раскладзе і пастаяннага акадэмічнага кантролю з боку настаўнікаў школы.

STEM

Асаблівы акцэнт робіцца на дысцыплінах STEM, уключаючы матэматыку, прыродазнаўчыя навукі, інжынерыю і інфарматыку.

MSA-CESS

STEMLAB School з'яўляецца кандыдатам на акрэдытацыю ў Middle States Association (MSA).